Увазе прыхільнікаў айчыннай літаратуры, крытыкі і публіцыстыкі! Свежы нумар часопіса "Маладосць" з'явіўся ў продажы спецыяльна для таго, каб захапіць сваімі матэрыяламі! Гартаем старонкі крытыкі. "Вырвацца з д'яблавых рук" — так называецца артыкул пра новую кнігу Таісы Супрановіч
, што распавядае, у прыватнасці, пра... "жанчыну, якая перамагла Пракруста". Тут жа, у артыкуле, гучыць думка пра тое, што аўтар мэтанакіравана выкрывае хлусню квазівучоных показкаў пра "апасіянарнасць", млявасць беларускага менталітэту. Гартаем далей — знаходзім артыкул пра сяброўства Розны і Грахоўскага, матэрыял пра Вазнясенскага, разважанні пра мовы. Публіцыстыка нумара таксама прадстаўлена шырокім колам матэрыялаў. Цэнтральная ж тэма прысвячаецца вёсцы: вымірае яна ці квітнее — вось пытанне пытанняў.
А ў паэзіі і прозе, як заўсёды, разнастайна і шматгучна: Андрэй Федарэнка, Маргарыта Прохар, Кірыл Стаселька, Арцём Кавалеўскі, Сяргей Мацін, Алег Салтук. Канстанцін Касяк і Ксенія Бандарэнка, нашы дэбютанты, няхай прымаюць віншаванні і пішуць надалей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura-0
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-maladosc
[5] https://zviazda.by/be/tags/kniga-taisy-supranovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/andrey-fedarenka
[7] https://zviazda.by/be/tags/margaryta-prohar
[8] https://zviazda.by/be/tags/kiryl-staselka
[9] https://zviazda.by/be/tags/arcyom-kavaleuski
[10] https://zviazda.by/be/tags/syargey-macin
[11] https://zviazda.by/be/tags/aleg-saltuk
[12] https://zviazda.by/be/tags/kanstancin-kasyak
[13] https://zviazda.by/be/tags/kseniya-bandarenka