Жыхар Нідэрландаў Барт Енсэн распрацаваў лятаючага страуса. Для гэтага ён здабыў на ферме мёртвую птушку, аднёс яе да таксідэрміста, пасля чаго забяспечыў пудзіла рухавікамі і прапелерамі. Паводле слоў Енсэна, яму вельмі хацелася зрабіць лятаючага страуса, паколькі насамрэч гэтая птушка не ўмее лётаць. Паветранае судна атрымалася каля трох метраў у даўжыню і важыць крыху больш за 46 кілаграмаў. Першы тэставы палёт страуса адбыўся некалькі дзён таму, выпрабаванне прайшло паспяхова. Раней галандскіх вынаходнік ўжо распрацоўваў незвычайныя аб'екты — у 2012 годзе ён прадэманстраваў лятаючага ката, якога вырабіў з чучала свайго гадаванца. Як і ў першым выпадку, Енсэну дапамагаў ажыццявіць праект інжынер Ар'ен Белтман
. Цяпер пара працуе над паліто з вожыкаў, што загінулі на аўтамагістралях
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/reparcer
[3] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy
[4] https://zviazda.by/be/tags/bart-ensen