Мінулыя дзесяць гадоў 2001—2010 былі самымі неспрыяльнымі з пункту гледжання кліматычных узрушэнняў за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем з 1850-х гадоў.
Пра гэта паведамляецца ў новым дакладзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА). Спецыялісты падлічылі, што гэты дзесяцігадовы перыяд стаў самым спякотным па максімальных тэмпературах на планеце. Надзвычайная гарачыня спрыяла паскоранаму раставанню льдоў Арктыкі, Антарктыкі і Грэнландыі. Вядома, што за гэты час павялічыўся ўзровень вады ў акіянах.
Паводле інфармацыі СМА, за мінулае дзесяцігоддзе была зафіксавана самая вялікая колькасць ападкаў з 1901 года. У свеце адбылося 500 трапічных ураганаў, прычым разам з экстрэмальнымі ліўнямі. Толькі гэтыя ўраганы забралі жыццё 170 тысяч чалавек, а матэрыяльны ўрон склаў 380 млрд долараў. Усяго па прычыне неспрыяльных кліматычных з'яў на Зямлі загінула за 10 мінулых гадоў ажно 370 тысяч чалавек.
Сяргей ПАЛІНІН.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas
[2] https://zviazda.by/be/pryroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-palinin
[4] https://zviazda.by/be/tags/arktyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/antarktyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/grenlandyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/klimatychny-ekstrym