Апостальскі нунцый у Беларусі (пасол Ватыкана) архібіскуп Клаўдыа Гуджэроці пабываў на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Францыска, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі.
У прыватнасці, у час сустрэчы пантыфік, як адначаюць у РКЦ, паказаў глыбокія і актуальныя веды адносна рэлігійнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі
. Акрамя таго, Папа Рымскі выказаў вялікую сімпатыю да краіны і "надзею на тое, што з дапамогай Святога Прастола адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца праз павагу, дыялог і ўзаемаразуменне".
Папа таксама адзначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасць з Беларуссю праз жэст асаблівай увагі — накіравання ў краіну кардынала Жана-Луі Тарана ў якасці надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе. "Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Яго Святасць перадаў сваё благаславенне католікам Беларусі, якіх ён ведае як адданых, верных і поўных энтузіязму дзяцей Каталіцкага касцёла пасля вялікіх выпрабаванняў мінулага. Папа папрасіў таксама перадаць прывітанне ўсім беларусам, а асабліва братам з Праваслаўнай царквы", — адзначылі ў РКЦ.
Акрамя таго, на аўдыенцыі прысутнічаў дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіа Бертонэ, які нагадаў аб сваім візіце ўБеларусь у нядаўнім мінулым і пацвердзіў лінію Святога Прастола, якая была прадэманстрвана ў час той паездкі.
У Ватыкане архібіскуп Клаўдыа Гуджэроці сустрэўся і з кардыналам Таранам, з якім абмеркаваў дэталі візуту ў Беларусь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/papa-rymski-francysk
[4] https://zviazda.by/be/tags/papa-rymski
[5] https://zviazda.by/be/tags/budslau
[6] https://zviazda.by/be/tags/katalicki-kascyol
[7] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaunaya-carkva
[8] https://zviazda.by/be/tags/apostalski-nuncyy-u-belarusi
[9] https://zviazda.by/be/tags/pasol-vatykana
[10] https://zviazda.by/be/tags/arhibiskup-klaudya-gudzheroci
[11] https://zviazda.by/be/tags/rymska-katalickaya-carkva
[12] https://zviazda.by/be/tags/rkc
[13] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhsakratar-vatykana-kardynal-tarchyzia-bertone