Падрыхтоўка збудаванняў для захоўвання тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі заканчваецца 7-8 ліпеня. І адразу пасля завяршэння гэтай працы расійскі бок пачне мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем адпаведных відаў узбраенняў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе [1] БелТА.
Гаворачы ў цэлым пра сітуацыю ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. «Я б нават сказаў, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш адчувальных пытаннях, пра якія мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе па плане: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнем мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», — сказаў расійскі лідар.
Акрамя тэматыкі бяспекі лідары дзвюх краін абмеркавалі таксама пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, ацаніўшы яго тэмпы як вельмі добрыя.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/putin-v-ijule-nachnutsja-meroprijatija-po-razmescheniju-takticheskogo-jadernogo-oruzhija-v-belarusi-571022-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[4] https://zviazda.by/be/tags/yadzernaya-zbroya