Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч наведаў спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг, паведамілі [1] БелТА ў НЦМ.
Ганконг з’яўляецца гандлёва-лагістычным хабам як для гандлю з КНР, так і з іншымі азіяцкімі краінамі. Эканамічная мадэль Ганконга грунтуецца на мудрым прынцыпе «адна дзяржава — дзве сістэмы» і даказала сваю эфектыўнасць. У той жа час рэгіён мае свае асаблівасці ў частцы вядзення бізнесу і патрабуе разумення спецыфікі работы ў ім.
Для стварэння ўмоў для аказання садзейнічання беларускім кампаніям у пашырэнні супрацоўніцтва з Ганконгам, у тым ліку праз удзел у выставачных мерапрыемствах, і аблягчэння доступу на яго рынак у рамках візіту Нацыянальным цэнтрам маркетынгу наладжана ўзаемадзеянне з China Hong Kong International Business Association, The Chinese Manufacturers’ Association of Hong Kong, Hong Kong Trade Development Council, буйным арганізатарам выставак і бізнес-мерапрыемстваў Comasia.
Таксама з Hong Kong Trade Development Council падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/natsionalnyj-tsentr-marketinga-i-sovet-po-razvitiju-torgovli-gonkonga-podpisali-memorandum-o-570939-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ncm
[3] https://zviazda.by/be/tags/gankong
[4] https://zviazda.by/be/tags/memarandum
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandl