Склад запчастак гарэў у в. Пасенічы Пінскага раёна, паведамілі [1] БелТА ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
Сігнал аб загаранні складскога будынка ПГУП паступіў ратавальнікам 8 чэрвеня ў 15.25. Агонь знішчыў дах падстрэшка (памерамі 4×10 м) для захоўвання запасных частак, пашкоджаны два пластыкавыя вокны будынка склада і запчасткі, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кузава легкавога аўтамабіля. Пацярпелых няма.
Прычыну здарэння высвятляюць спецыялісты.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/sklad-zapchastej-gorel-v-pinskom-rajone-570914-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar