Сёння на стадыёне «Дынама» ў Мінску праходзіць выстава японскіх аўтамабіляў «Japlane 2023».
Свае аўтамабілі прадставілі больш за сто трыццаць уладальнікаў аўтамабіляў, якія не пашкадавалі час і грошы абсталяваць іх на свой густ.
Для ўдзельнікаў выставы і наведвальнікаў падрыхтавана вялікая праграма са шматлікімі конкурсамі і лакацыямі.
— Наша ўстанова — арганізатар сённяшняй выставы сумесна з супольнасцю знатакоў японскіх аўтамабіляў. Падобнае мерапрыемства мы правялі летась, убачылі, што яно цікавае жыхарам і гасцям сталіцы, таму вырашылі яго паўтарыць. Паказальна, што калі ў мінулым годзе было прадстаўлена каля ста рэдкіх аўтамабіляў ад японскіх вытворцаў, то сёння — іх больш прыкладна на траціну, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім. — Для кожнага ўладальніка — яго аўтамабіль індывідуальны. Культура JDM-цюнінгу ўключае ў сябе мноства розных стыляў і кірункаў, і большасць з іх вы сёння можаце ўбачыць на нашай выставе. Яна будзе працаваць да 22.00.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-ivanchykau
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava-yaponskih-autamabilyau-japlane-2023
[5] https://zviazda.by/be/tags/dynama-1