30 мая ў гарадскім пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёна пройдзе тактыка — спецыяльнае вучэнне ратавальнікаў, паведамілі [1] БелТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі МНС, ратавальнікі адпрацуюць тушэнне пажараў, а таксама правядзенне аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ пры аварыях на чыгуначным транспарце. Акрамя таго, супрацоўнікі МНС адпрацуюць ліквідацыю здарэнняў з хімічна небяспечнымі рэчывамі.
У выратавальным ведамстве просяць паставіцца з разуменнем да правядзення падобных мерапрыемстваў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mchs-provedet-v-rudenske-uchenie-po-likvidatsii-avarij-na-zhd-transporte-569121-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/rudzensk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchenne