Сума падпісаных кантрактаў па выніках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Карэлію склала больш за $70 млн, паведамляе [2] БелТА са спасылкайна прэс-службу ўрада.
Раней паведамлялася, што ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам 24-26 мая наведвае з рабочым візітам Петразаводск і Мурманск.
Падчас візіту ў Петразаводск кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым і наведаў II Карэльскі міжнародны форум камнеапрацоўкі «Карэлфорум-2023». Акрамя гэтага Раман Галоўчанка наведаў прадпрыемствы рэгіёна.
У Мурманску прэм’ер-міністр Беларусі сустрэнецца з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам. Таксама з удзелам рамана Галоўчанкі пройдзе круглы стол «Рэспубліка Беларусь — Мурманская вобласць: на шляху да новага ўзроўню эканамічнага партнёрства».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/summa-podpisannyh-kontraktov-po-itogam-vizita-v-kareliju-sostavila-bolee-70-mln-568442-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva