Нарыхтоўка травяных кармоў пачалася ў Беларусі, паведамляе [3] БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па дадзеных на 22 мая, травы першага ўкосу прыбраныя з 45, 5 тыс. га, што складае 3, 42% запланаваных плошчаў. Нарыхтавана 0,48 тыс. т сена (0,05%), 150,4 тыс. т сенажу (1,10%) і 106,9 тыс. т сіласу (0,56%). Усяго сёлета плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 0,65%.
Падсеў шматгадовых траў выкананы на 231,6 тыс. га (71,7% плана).
У цэлым па Беларусі пры плане назапашвання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ў аб’ёме больш за 1,2 млн т (у дзеючым рэчыве) назапашана 913,1 тыс. т (75,2% ад патрэбнасці).
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] https://www.belta.by/economics/view/zagotovka-travjanyh-kormov-nachalas-v-belarusi-567792-2023/
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/travyanyya-karmy
[6] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka