Правінцыя Цзянсу на ўсходзе Кітая на працягу бліжэйшых трох гадоў плануе паскорыць стварэнне кластара аэракасмічнай прамысловасці. Гэта вынікае з плана дзеянняў мясцовага ўрада, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Плануецца, што ў правінцыі Цзянсу да канца 2025-га гадавы аб’ём вытворчасці аэракасмічнай прамысловасці перасягне 150 мільярдаў юаняў (каля 21,7 млрд. долараў). Тут будуць створаны больш чым 50 спецыялізаваных прадпрыемстваў, звыш 10 інавацыйных платформ і больш чым 10 аэракасмічных прамысловых баз з высокай канкурэнтаздольнасцю.
Правінцыя Цзянсу засяродзіцца на такіх сферах, як распрацоўкі кампанентаў рэактыўных пасажырскіх самалётаў, авіярухавікоў, авіяматэрыялаў, бартавых сістэм і беспілотных лятальных апаратаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/czyansu-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay