У Дзяржаўным прыродным запаведніку «Дафендзін», што ў Мабянь-Іскім аўтаномным павеце горада Лэшань (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай) цяпер найлепшы час для любавання кветкамі давідыі абгортачнай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У запаведніку «Дафендзін» на плошчы 14,4 тысячы гектараў растуць больш чым 33 тысяч дрэў дзікай давідзіі. У Кітаі гэты від знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі. Гэтая дзіўная расліна сустракаецца ў гарах у цэнтральнай частцы і на захадзе Кітая (правінцыі Гуйчжоў, Хубэй, Хунань, Сычуань і Юньнань). Чорныя суквецці на фоне вялікіх белых прыкветкавых лістоў нагадваюць мыскі вялікіх пандаў, таму ў Кітаі гэтую расліну нярэдка называюць «вялікай пандай расліннага свету» або «вялікай зялёнай пандай». Таксама людзі прыкмецілі, што суквецці па форме падобныя на белых галубоў. Цяпер у гэтых мясцінах шмат турыстаў, якія імкнуцца пабачыць дзіўнае відовішча.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sychuan
[6] https://zviazda.by/be/tags/dafendzin
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzikaya-davidziya
[8] https://zviazda.by/be/tags/zyalyonyya-pandy
[9] https://zviazda.by/be/tags/guychzhou
[10] https://zviazda.by/be/tags/hubey
[11] https://zviazda.by/be/tags/hunan
[12] https://zviazda.by/be/tags/yunnan