Выпускнікі падрыхтаваны, у іх ёсць веды для паспяховай здачы цэнтралізаванага экзамену. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання пункта здачы ЦЭ ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, перадае [2] БелТА.
Ігар Петрышэнка адзначыў, што сёння больш за 53 тыс. 11-класнікаў здаюць цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мове. «Усе 144 пункты па краіне гатовыя. Ва ўсіх адзіныя падыходы да арганізацыі працы. Думаю, што ўсе пытанні вырашаны адпаведнымі арганізацыйнымі камісіямі, педагогамі-прадметнікамі. Мы двойчы правялі рэпетыцыйнае тэсціраванне. Дзеці падрыхтаваныя і маюць веды для напісання гэтых тэстаў», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, такі падыход таксама дазваляе закрыць выпускныя і ўступныя экзамены. «Гэта аблегчыць падрыхтоўку выпускнікоў. Мы яшчэ будзем абмяркоўваць прапановы па ўдасканаленні гэтай сістэмы», — дадаў Ігар Петрышэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/petrishenko-vypuskniki-podgotovleny-dlja-uspeshnoj-sdachi-tse-566390-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vypuskniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/ce-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka