Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ нумар 134 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года», паведамілі [3] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту. Указам устанаўліваецца шэраг прэферэнцый і льгот для ўдзельнікаў Гульняў і валанцёраў. Сярод іх — бязвізавы ўезд у Беларусь, вызваленне ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі краіны, бясплатны праезд у грамадскім транспарце, вызваленне ад падаткаабкладання даходаў у памеры кошту бясплатна прадастаўляемых харчавання, пражывання, матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага і іншага забеспячэння.
У мэтах стымулявання прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання спонсарам Гульняў дазволена ўключаць сумы аказанай дапамогі ў склад пазарэалізацыйных расходаў.
Прадугледжаныя ўказам меры дадуць магчымасць забяспечыць якасную падрыхтоўку і правядзенне спаборніцтваў, аптымізаваць расходаванне бюджэтных і прыцягнутых сродкаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://president.gov.by/ru
[4] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy
[6] https://zviazda.by/be/tags/ii-gulni-krain-snd-2