Паўфіналісты радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», якія вытрымалі першы тур адбору, цяпер дэманструюць свае здольнасці на жывых праслухоўваннях. Сёлетні ХІІ Рэспубліканскі творчы радыёконкурс праходзіць пад знакам Году міру і стваральнай працы, і журы спаборніцтва імкнуліся даць магчымасць як мага большай колькасці ўдзельнікаў праявіць сябе на вочных праслухоўваннях у Доме радыё.
Паводле умоў, у паўфінале канкурсантам патрэбна выканаць два творы, адзін з якіх ужо быў заяўлены ў папярэднім туры. Адкрылі праслухоўванні ў Вялікай студыі Дома радыё ў панядзелак удзельнікі малодшай узроставай групы ў намінацыі «Інструментальная музыка, акадэмічныя інструменты. Салісты». Праслухаліся таксама канкурсанты ў намінацыях «Інструментальная музыка», «Акадэмічны вакал. Салісты».
А з 26 да 28 красавіка прафесійнае журы ўбачыць выступленні салістаў і ансамбляў у намінацыях «Спадчына». Завершыцца другі этап праслухоўванняў намінацыі «Эстрадны вакал. Салісты» і «Акадэмічны вакал. Салісты», іх удзельнікі выканаюць свае конкурсныя кампазіцыі з 2 да 5 мая.
Яшчэ варта нагадаць, што праслухоўванні канкурсантаў у намінацыях «Інструментальная музыка. Аркестры» і «Харавая творчасць» на ўсіх этапах адбываецца дыстанцыйна. Больш інфармацыі і вынікі шукайце ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і на яго афіцыйным сайце [4], альбо ў сацыяльных сетках.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.radіo1.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-talenty-belarusi-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/radyyo
[7] https://zviazda.by/be/tags/god-miru-i-stvaralnay-pracy