У гэтыя выхадныя праваслаўныя хрысціяне будуць святкаваць Уваскрэсенне Хрыстова. З нагоды вялікага свята тэлеканалы прапаноўваюць вернікам трансляцыі, праграмы і нават фільмы адпаведнай тэматыкі.
У эфіры канала «Беларусь 1» гледачоў чакае прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, якая распачнецца ў суботу ў 23.45. А ў нядзелю раніцай тут пакажуць Слова Мітрапаліта Веніяміна на Вялікдзень. «Беларусь 3» рыхтуе выпускі праграм «Святыні Беларусі», дзе пачуем пра Сафійскі сабор у Полацку, і «Размовы пра духоўнае», у якіх гаворка, вядома, пойдзе пра Вялікдзень.
На канале «Культура» ў дні свят можна будзе паглядзець дакументальныя фільмы. Так, у суботу ўвечары пакажуць «Расія ў Святой зямлі», кінастужка пазнаёміць з гісторыяй стварэння Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства, якое было створана яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя самымі ўплывовымі людзьмі свайго часу... Чым яны жылі і на чым канцэнтраваліся ў сваёй дзейнасці — пра гэта раскажуць удзельнікі фільма.
Пасля апоўначы на гэтым жа тэлеканале будзе гучаць Літургія «Усяночнае дбанне» Сяргея Рахманінава, твор, што належыць да вяршынь харавога мастацтва. Спалучаючы глыбокі змест і высокую духоўнасць, гэтая харавая сімфонія з'яўляецца вялікім творам рускай духоўнай музыкі ХХ стагоддзя. Выканае яе хор Акадэміі харавога мастацтва імя В. С. Папова, дырыжор Уладзімір Співакоў.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/uvaskresenne-hrystova
[6] https://zviazda.by/be/tags/telekanaly
[7] https://zviazda.by/be/tags/translyacyi