Ужо ў нядзелю 9 красавіка вернікі каталіцкай канфесіі сустрэнуць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Традыцыйна ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі пройдуць трансляцыі святочных богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана.
У пятнічным эфіры канала «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя Крыжовага шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Францыска. Пачатак паказу цырымоніі — у 23.25. Падчас ходу, які штогод праходзіць у італьянскай сталіцы ў Вялікую пятніцу, удзельнікі яго на чале з пантыфікам здзяйсняюць 14 стаянняў, якія ўяўляюць з сябе ўспамін шляху Ісуса Хрыста на Галгофу. Цырымонія суправаджаецца разважаннямі і малітвамі, якія зачытваюцца падчас шэсця.
У суботу 8 красавіка ў 21.45 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пройдзе трансляцыя цэнтральнага велікоднага богаслужэння з удзелам кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі са сталічнага архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
А ў святочны дзень 9 красавіка ў 7.15 у эфіры «Беларусь 1» са Словам на свята Уваскрэсення Хрыстова выступіць архіепіскап Іосіф Станеўскі. Пасля ў 17.00 у трансляцыі з Ватыкана сацыякультурны тэлеканал пакажа Пасланне і Блаславенне Папы Рымскага Францыска «Гораду і свету».
Варта адзначыць, што для зручнасці вернікаў трансляцыі богаслужэнняў са сталічнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі будуць суправаджацца сурдаперакладам.
Алена ДРАПКО
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/translyacyya