Пасыл Прэзідэнта накіраваны на ўмацаванне знешнепалітычных пазіцый Беларусі. Пра гэта, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту, заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, перадае [1] БелТА.
«Хочацца спадзявацца, што рана ці позна Сусветная дыпламатыя вернецца на былыя пазіцыі. І ўсе міжнародныя праблемы, як падкрэслівае кіраўнік нашай дзяржавы, будуць вырашацца за сталом перагавораў — і праблемы Украіны, і праблемы нашых адносін з заходнімі суседзямі, і праблемы глабальнай светабудовы», — сказаў Юрый Амбразевіч.
На думку намесніка міністра, іншых варыянтаў, акрамя мірнага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, няма. «Па Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы вызначае знешнюю палітыку краіны. І Міністэрства замежных спраў з’яўляецца выканаўчым органам, які яе рэалізуе. Сённяшні пасыл Прэзідэнта паслядоўны і зразумелы. Ён накіраваны на ўмацаванне нашых знешніх пазіцый, гандлёва-эканамічных адносін з краінамі далёкай дугі, а таксама нашымі асноўнымі саюзнікамі — Расіяй і Кітаем. Акрамя таго, яны накіраваны на ўмацаванне нашай абараназдольнасці. Як сёння падкрэсліў Прэзідэнт, незалежная знешняя палітыка — адзін з асноватворных фактараў нашага суверэнітэту», — сказаў на заканчэнне намеснік міністра замежных спраў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ambrazevich-posyly-prezidenta-napravleny-na-ukreplenie-nashih-vneshnepoliticheskih-pozitsij-558634-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-ambrazevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-prezidenta
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzs