Продажы легкавых аўтамабіляў кітайскіх брэндаў працягнулі імкліва расці ў лютым, пры гэтым доля такіх аўто на рынку таксама павялічвалася. Аб гэтым паведамілі ў Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле дадзеных асацыяцыі, у мінулым месяцы на кітайскім рынку было прададзена 873 тысячы легкавых аўтамабіляў кітайскіх брэндаў, што на 37,3 працэнта больш у гадавым вылічэнні. Доля такіх аўтамабіляў на ўнутраным рынку ў лютым склала 52,8 працэнта, што на 10,1 працэнтнага пункта больш, чым годам раней.
У студзені-лютым у Кітаі было прададзена больш за 1,63 мільёна легкавых аўтамабіляў айчынных брэндаў. Доля такіх аўто склала 52,3 працэнта ад агульнага аб’ёму продажаў у краіне. Гэта на на 7, 6 працэнтнага пункта вышэй, чым за аналагічны леташні перыяд.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/autamabili