Каля 2 тысяч прадстаўнікоў з больш чым 50 краін і рэгіёнаў прымаюць удзел у штогадовай нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму (БАФ). Яна праходзіць з 28 па 31 сакавіка ў мястэчку Баао, што ў правінцыі Хайнань на поўдні Кітая, паведаміў генеральны сакратар БАФ Лі Баадун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
З моманту ўспышкі эпідэміі COVID-19 гэта першая нарада БАФ, якая праходзіць выключна ў афлайн-фармаце. Сёлета мерапрыемства асвятляюць звыш 1100 журналістаў, якія прадстаўляюць больш чым 170 медыя з прыкладна 40 краін і рэгіёнаў.
Сёлетняя штогадовая нарада БАФ з заяўленай галоўнай тэмай «Нявызначаны свет: салідарнасць і супрацоўніцтва для рэагавання на выклікі, адкрытасць і інклюзіўнасць для стымулявання развіцця» будзе засяроджана на такіх пытаннях, як «Развіццё і інклюзіўнасць», «Эфектыўнасць і бяспека», «Рэгіянальнае і глабальнае» і «Цяперашняе і будучае».
«Мы спадзяемся з дапамогай дыскусій знайсці пэўнасць у нявызначаным свеце і садзейнічаць умацаванню салідарнасці і супрацоўніцтва паміж усімі краінамі, каб больш эфектыўна рэагаваць на выклікі. Мы таксама нацэлены адстойваць адкрытасць і інклюзіўнасць, каб лепш садзейнічаць развіццю», — адзначыў Лі Баадун на першай прэс- канферэнцыі форума.
Заснаваны ў 2001 годзе Бааоскі азіяцкі форум з’яўляецца няўрадавай і некамерцыйнай міжнароднай арганізацыяй, якая займаецца прасоўваннем рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і аказаннем падтрымкі азіяцкім краінам у рэалізацыі іх мэтаў у галіне развіцця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/forum
[7] https://zviazda.by/be/tags/baf