Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 23 сакавіка прыняў часовага паверанага ў справах Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Кудакваша Лоўрэнса Ганіва, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе МЗС.
Адбыўся прадметны абмен думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Бакі канстатавалі інтэнсіфікацыю беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выкананні дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ.
Бакі абмеркавалі графік запланаваных двухбаковых мерапрыемстваў і змястоўнае напаўненне маючага адбыцца 26-30 сакавіка афіцыйнага візіту ў Беларусь міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/glava-mid-zimbabve-posetit-belarus-26-30-marta-557105-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-aleynik