Любыя дачныя работы плануем, перш за ўсё абапіраючыся на клімат свайго рэгіёна і прагноз надвор'я, бо ў сакавіку на поўначы яшчэ холадна, а ў паўднёвых абласцях ужо цёпла.
Калі з пасадкай расады або падрыхтоўкай цяпліцы да новага сезона можна прыпазніцца на пару тыдняў, то з абразаннем марудзіць ніяк нельга!
Пачнецца рух соку, расліны прачнуцца, і абразанне ўжо прынясе шкоду, а не карысць. Але і рабіць гэта ў лютыя маразы таксама немэтазгодна: замёрзлая драўніна ў месцах зрэзу галінак і сучкоў будзе крышыцца і дрэнна гаіцца.
Раны, якія засталіся на дрэве, паслужаць прычынай заражэння інфекцыйнымі або грыбковымі хваробамі.
Як жа правільна вызначыць удалы момант у любой мясцовасці?
Усё проста: мінімальная тэмпература паветра не ніжэй за -10 °С і не вышэй за 5 °С для яблынь, не ніжэй за -6 °С і не вышэй за 5 °С для костачкавых дрэў і ягадных кустоў.
Арыентавацца неабходна на начную (самую нізкую) тэмпературу паветра.
Яна мусіць быць стабільнай некалькі дзён. Маразы, якія набліжаюцца па прагнозе надвор'я, — стоп-сігнал для правядзення абрэзкі.
Чакаецца рэзкае пацяпленне? Пачакайце, пакуль кара адаптуецца да цяпла, калі дзённыя і начныя тэмпературы будуць стабільныя хоць бы некалькі дзён запар.
Існуюць толькі агульныя рэкамендацыі, не заўсёды карысныя для канкрэтнага дрэва. Напрыклад, колькі шкілетных галін пакінуць?
Ірына ТАМКОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/drevy
[4] https://zviazda.by/be/tags/abrezka
[5] https://zviazda.by/be/tags/sakavik