Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР апублікавала новы спіс з 19 нацыянальных археалагічных паркаў. Такім чынам, агульная колькасць такіх аб’ектаў у краіне дасягнула 55, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Сярод 31 аб’екта-прэтэндэнта найстарэйшы адносіцца да перыяду палеаліту, а самы «малады» — да перыяду праўлення дынастыі Мін (1368-1644 гады), адзначаецца ў паведамленні ведамства. У адпаведны спіс трапілі розныя тыпы археалагічных помнікаў: паселішчы, гарады, печы для абпальвання, шахты, могілкі і храмы, якія размешчаны ў розных геалагічных лакацыях, такіх як цэнтр горада і прыгарад, вёска, а таксама пустыня Гобі і аазісы.
Згодна з паведамленнем ведамства, гэтыя новыя нацыянальныя археалагічныя паркі маюць дзяржаўнае, гістарычнае і культурнае значэнне і з’яўляюцца яркімі сімваламі кітайскай цывілізацыі. Ва ўсіх новых парках ёсць або будуюцца музеі.
Кітай пачаў адбіраць нацыянальныя археалагічныя паркі яшчэ ў 2010 годзе, а да 2025-га Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны плануе пачаць фарміраваць яшчэ адну партыю такіх аб’ектаў. Кітайскія археалагічныя паркі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў турыстаў. Паводле дадзеных ведамства, у перыяд 13-й пяцігодкі (2016-2020 гг.) 36 нацыянальных археалагічных паркаў, якія існавалі тады, у сярэднім штогод наведвалі каля 40 мільёнаў чалавек.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya