Рэальны рост даходаў насельніцтва застаецца ў прыярытэце на 2023 год, паведамілі [2] БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, падводзячы вынікі галіны за 2022 год.
Нягледзячы на санкцыйныя абмежаванні, у Рэспубліцы ў 2022 годзе былі прыняты меры па забеспячэнні росту заработнай платы бюджэтнікаў. Забяспечаны рост базавай стаўкі, павялічаны памеры галіновых стымулюючых выплат настаўнікам, урачам, выхавальнікам, работнікам культуры, фізкультуры і сацыяльнага абслугоўвання, у два разы павялічаны памер аднаразовай выплаты на аздараўленне.
На выплату заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы ў 2022 годзе накіравана Br13 млрд.
У выніку заробак работнікаў бюджэтнай сферы ў снежні склаў Br1 416,3, павялічыўшыся да снежня мінулага года на 11,7%. У сярэднім за 2022 год яе памер — Br1 263,3, тэмп росту — 110,6%.
Пры гэтым у асобных катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы заработная плата вырасла больш значна. Напрыклад, у настаўнікаў у сярэднім за 2022 год — на 20%, у работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання і сферы культуры — на 21%. Рэальныя выплаты заработнай платы гэтых катэгорый работнікаў было забяспечана на ўзроўні 104-105%. Для падтрымання нізкааплатных работнікаў забяспечана захаванне рэальнаых выплат мінімальнай заработнай платы на ўзроўні 102,2%.
Сёлета рост заробкаў бюджэтнікаў будзе забяспечаны за кошт павышэння памеру базавай стаўкі. З 1 студзеня яе памер павялічыўся на 7,5%, з Br212 да Br228.
Як і ў мінулым годзе, павышэнне базавай стаўкі ў 2023 годзе будзе праходзіць у некалькі этапаў, яе сярэднегадавое значэнне павялічыцца на 10%. Паколькі да базавай стаўцы прывязаныя іншыя стымулюючыя і кампенсавальныя выплаты, то іх памеры таксама павялічацца.
Акрамя гэтага, з 1 студзеня ўзраслі памеры галіновых стымулюючых выплат асобным катэгорыям работнікаў практычна па кожнай галіне сацыяльнай сферы. Гэта настаўнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад, медыцынскія работнікі, работнікі спорту. Пры гэтым работнікам культуры і сферы сацыяльнага абслугоўвання галіновыя стымулюючыя выплаты былі павялічаны з апераджальным графікам з кастрычніка і лістапада мінулага года адпаведна. На гэтыя мэты з бюджэту будзе накіравана больш за Br900 млн, з іх Br350 млн — гэта дадатковыя выдаткі ў адносінах да 2022 года.
Паводле ацэнкі, заработная плата гэтых катэгорый работнікаў у 2023 годзе павялічыцца ў сярэднім на 16%.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/mintruda-realnyj-rost-dohodov-naselenija-ostaetsja-v-prioritete-na-2023-god-552398-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/minpracy
[4] https://zviazda.by/be/tags/dahod
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/byudzhetnaya-sfera