Самалёт з беларускімі ваеннымі медыкамі вылецеў у Сірыю для дапамогі пацярпелым ад землетрасення, перадае [2] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аказаць дапамогу пацярпелым ад землетрасення ў Сірыі. З гэтай мэтай медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння быў падрыхтаваны для пералёту расійскім самалётам Іл-76МД.
45 ваенных медыкаў з атрада спецыяльнага прызначэння акажуць гуманітарную і медыцынскую дапамогу пацярпелым у выніку разбуральнага землетрасення ў Сірыі. Па прыбыцці на працягу сутак будзе разгорнуты ваенна-палявы шпіталь, дзе будзе аказвацца медыцынская дапамога хірургамі, анастэзіологамі і тэрапеўтамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/samolet-s-belorusskimi-voennymi-medikami-vyletel-v-siriju-dlja-pomoschi-postradavshim-ot-550136-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/medyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/siryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[7] https://zviazda.by/be/tags/vaennyya-medyki