Нацыянальны алімпійскі камітэт Чэхіі не збіраецца байкатаваць летнюю Алімпіяду-2024 у Парыжы ў выпадку допуску на яе атлетаў Расіі і Беларусі, перадае [1] БелТА.
Прадстаўнікі НАК Чэхіі падкрэслілі, што байкот стаў бы пакараннем чэшскіх спартсменаў, якія рыхтуюцца да галоўных стартаў чатырохгоддзя. У 1984 годзе ўжо быў вопыт байкоту Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе па палітычных матывах і паўтараць яго чэшскі НАК не збіраецца.
Нядаўна Міжнародны алімпійскі камітэт прапанаваў разгледзець магчымасць дапусціць беларусаў і расіян у нейтральным статусе да кваліфікацыйных спаборніцтваў да парыжскіх Гульняў.
Акрамя таго, Алімпійскі савет Азіі запрасіў беларускіх і расійскіх спартсменаў прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях, дзе ў некаторых дысцыплінах будуць разыграны алімпійскія ліцэнзіі. Азіяцкія гульні пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў кітайскім Ханчжоў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/nok-chehii-zajavil-chto-ne-sobiraetsja-bojkotirovat-olimpiadu-2024-v-sluchae-dopuska-rossijan-i-548351-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nak
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2024
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/paryzh
[7] https://zviazda.by/be/tags/aziyackiya-gulni