За перыяд з канца 2020 года ў дзевяці раёнах правінцыі Юньнань, што на паўднёвым захадзе Кітая, былі знойдзены скамянелыя астанкі дыназаўраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-канцылярыі правінцыйнага ўрада, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Супрацоўнікі Інстытута палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Акадэміі навук Кітая пачнуць экстраныя раскопкі гэтых закамянеласцяў. Астанкі старажытных рэптылій, выяўлены ў горадзе Луфэн і паветах Удзін і Шуанбай Чусюн-Ійскай аўтаномнай акругі. Яны знаходзяцца неглыбока, іх даволі лёгка распазнаць па форме костак, адзначыў намеснік кіраўніка правінцыйнага Упраўлення прыродных рэсурсаў Чэнь Цзюнь. н заўважыў, што некаторыя закамянеласці з-за дажджу і іншых прыродных фактараў часткова паказаліся на паверхні зямлі.
Як вядома, з 1938 года на тэрыторыі Чусюн-Ійскай аўтаномнай акругі былі знойдзены астанкі звыш 410 дыназаўраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/dynazaur