Валавы збор бавоўны ў Кітаі ў мінулым годзе стабільна павялічваўся, паколькі спрыяльныя ўмовы надвор’я прывялі да павышэння ўраджайнасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле звестак Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, летась аб’ём вытворчасці бавоўны ў краіне склаў каля 5,98 мільёна тон, павялічыўшыся на 4,3 працэнта ў гадавым вылічэнні. У мінулым годзе ў Кітаі ўраджайнасць бавоўны з аднаго гектара ўзрасла на 5,3 працэнта — да амаль двух тон.
Дзякуючы сонечнаму надвор’ю і ўмераным ападкам ураджайнасць бавоўны ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР) на паўночным захадзе Кітая ўзрасла на 5,5 працэнта, паведаміў чыноўнік ДСУ Ван Гуйжун. На долю Сіньцзяна прыпала 90,2 працэнта ад агульнага аб’ёму вытворчасці бавоўны ў краіне. Паводле дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення, агульная плошча баваўняных палеткаў Паднябеснай склала каля 3 мільёнаў гектараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sinczyan
[6] https://zviazda.by/be/tags/bavouna
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay