Мiнскае гарадское аддзяленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi аб’яўляе лiтаратурны конкурс сярод юных творцаў, прысвечаны 140-годдзю класiка беларускай дзiцячай лiтаратуры Янкi Маўра. Да ўдзелу запрашаюцца паэты, празаiкi, публiцысты i лiтаратуразнаўцы Мiнска ва ўзросце 12–25 гадоў.
Работы канкурсантаў на беларускай або рускай мове (вершы, апавяданнi, замалёўкi, абразкi, мастацкiя нарысы, лiтаратуразнаўчыя артыкулы) павiнны быць самастойнымi i арыгiнальнымi. Сярод прапанаваных тэм — Радзiма, прырода, чалавек працы, мужнасць народа, сяброўства. Чакаюцца i творы, прысвечаныя Янку Маўру.
Конкурс праводзiцца з 20 студзеня да 1 кастрычнiка.
Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаюцца на адрас Мiнскага гарадскога аддзялення СПБ або на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru (з пазнакай: на конкурс, прысвечаны Янку Маўру). Канкурсанты ўказваюць прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, дату i год нараджэння, дакладны (з iндэксам) хатнi адрас, кантактныя тэлефоны, месца вучобы або працы.
Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пiсьменнiкi, вызначыць пераможцаў конкурсу па кожнай намiнацыi ў розных узроставых катэгорыях. Яны будуць узнагароджаны дыпломамi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi i падарункамi. Творы самых таленавiтых юных аўтараў будуць прапанаваны да друку.
Больш можна даведацца па гарадскiх тэлефонах: 343-18-18; 392-59-06; 392-59-07.
Мiхась ПАЗНЯКОЎ,
старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[2] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/paety
[4] https://zviazda.by/be/tags/prazaiki
[5] https://zviazda.by/be/tags/publicysty-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/litaraturaznaucy