У горадзе Муданьцзян, што ў правінцыі Хэйлунцзян, адкрылася турыстычная зона «Снежны гарадок Кітая», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Прыход зімы ў гэтыя маляўнічыя мясціны суправаджаўся снегападамі, і зараз таўшчыня снежнага покрыва дасягае 40 сантыметраў. Гурбы на дахах гарадка нагадваюць бялюткія «грыбочкі», а карнізы будынкаў і вулачкі ўпрыгожаны больш чым трыма тысячамі чырвоных ліхтароў, якія ярка вылучаюцца на беласнежным покрыве і ствараюць непаўторную рамантычную атмасферу.
Турысты з усіх куткоў Паднябеснай прыязджаюць у «Снежны гарадок», каб атрымаць асалоду ад прыгажосці яго пейзажаў і зрабіць фатаграфіі на памяць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay