У Мінску ў выніку аварыі пацярпелі тры чалавекі, паведамілі [1] ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле звестак ведамства, аварыя адбылася 3 снежня каля 13.50 на скрыжаванні вуліц Скрыпнікава і Вышалеўскага. Рухаючыся па вуліцы Скрыпнікава з боку вуліцы Адзінцова, пры павароце налева кіроўца сэрвісу «Яндэкс.Таксі» за рулём аўтамабіля Kia не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з каршэрынгавым Volkswagen. Тры пасажыры ў выніку ДТЗ атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.
«Пры павароце налева ці развароце кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па раўназначнай дарозе са сустрэчнага напрамкі прама або направа», — нагадалі ў ДАІ.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/21417
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/daroga
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk