Следчыя праводзяць праверку па факце [1] гібелі сям’і з трох чалавек у Петрыкаўскім раёне. У агні загінулі муж і жонка 37 і 38 гадоў, а таксама іх 10-гадовая дачка, паведамляе [2] БелТА.
Следчыя з дапамогай спецыялістаў ГКСЭ і работнікаў МНС правялі агляд месца здарэння. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Праверку па факце праводзіць Петрыкаўскі раённы аддзел СК. Прызначаны судова-медыцынскія і пажарна-тэхнічная экспертызы.
Раней Гомельскае абласное ўпраўленне МНС паведаміла пра пажар жылога дома ў аграгарадку Канкавічы. Адзначалася, што ратавальнікам пра гэта паведамілі 3 снежня ў 5.27. Прыбыўшы на месца, работнікі ведамства ўбачылі цалкам ахоплены агнём дом, а ў пакоі пад абломкамі знайшлі моцна абгарэлыя целы траіх чалавек: мужчыны, яго жонкі і дачкі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20221203/1670073916-syamya-z-troh-chalavek-zaginula-pry-pazhary-u-petrykauskim-rayone
[2] https://www.belta.by/incident/view/devochke-bylo-desjat-let-sk-rasskazal-podrobnosti-pozhara-s-gibeljju-semji-v-petrikovskom-rajone-538167-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/petrykauski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns