Зборная Гомельская вобласці выйграла Кубак Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі па футболе сярод юнакоў 2007-2008 гадоў нараджэння, перадае [1] БелТА.
Фінальны матч і цырымонія закрыцця Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі па футболе сярод юнакоў 2007-2008 гадоў нараджэння прайшла сёння ў Гомелі. На працягу некалькіх дзён юныя футбалісты з усіх рэгіёнаў краіны і сталіцы змагаліся за званне наймацнейшых.
Па выніках групавых сустрэч за галоўную ўзнагароду змагаліся зборныя каманды Гомельскай і Віцебскай абласцей. Фіналісты сустрэліся на поле футбольнага манежа. Першымі з лікам 2:0 сталі хлопцы Гомельскай вобласці, у тройцы лідараў таксама і каманда Мінскай вобласці.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гомельскай гарадской дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 6 Андрэй Карась падкрэсліў, што гэта другая запар перамога дзяцей на роднай зямлі. Дарэчы, манеж таксама на годным узроўні прымае Алімпійскія дні другі год запар.
На цырымоніі ўзнагароджання юных футбалістаў вітаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Асташонак. Ён павіншаваў усіх з заканчэннем чарговага спартыўнага этапу, а таксама прызёраў і пераможцаў. Аляксандр Асташонак уручыў Гомельскай камандзе кубак, медалі і дыпломы.
Алімпійскія дні моладзі Беларусі па футболе сярод юнакоў праходзяць у кожнай узроставай катэгорыі раз у год.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/gomelskaja-sbornaja-vyigrala-kubok-olimpijskih-dnej-molodezhi-belarusi-po-futbolu-538165-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-alimpiyskih-dzyon-moladzi-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc