У Мінскай вобласці іншамарка сутыкнулася з ласём, паведамляе [1] БелТА.
Аварыя адбылася 2 снежня каля 21.30 на 70-м км аўтадарогі Р23 Мінск-Мікашэвічы. За рулём Mercedes Benz Sprinter, які рухаўся з боку Слуцка ў напрамку Мінска, знаходзіўся 50-гадовы жыхар сталіцы. На дарогу перад машынай раптоўна выбег лось, і аўтамабіль збіў буйную дзікую жывёлу. У выніку ДТЗ лось загінуў, само аўто атрымала механічныя пашкоджанні. Уладальнік машыны не пацярпеў. Адзначаецца, што ў момант аварыі пасажыраў у транспартным сродку не было.
«Настойліва просім вадзіцеляў быць вельмі асцярожнымі і не губляць канцэнтрацыі падчас руху ўздоўж лясных масіваў і палёў, асабліва ў цёмны час сутак», — адзначылі ў ДАІ.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/mikroavtobus-sbil-vybezhavshego-na-dorogu-losja-v-minskoj-oblasti-538157-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/daroga
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikraautobus
[6] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[7] https://zviazda.by/be/tags/r23-minsk-mikashevichy