У Петрыкаўскім раёне пры пажары загінула сям’я з трох чалавек, паведамляе [1] БелТА.
Паведамленне аб пажары ў аграгарадку Канкавічы паступіла ратавальнікам 3 снежня ў 5.27. На месца неадкладна накіраваліся падраздзяленні МНС. Па прыбыцці яны ўбачылі цалкам ахоплены агнём дом. Падчас правядзення разведкі ў пакоі работнікі ведамства знайшлі пад абломкамі моцна абгарэлыя цела траіх чалавек. Гэта былі мужчына, яго жонка і дачка.
Агонь знішчыў у доме дах, столевае перакрыцце, пашкодзіў сцены і маёмасць.
Прычыну пажару высвятляюць.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/semjja-iz-treh-chelovek-pogibla-pri-pozhare-v-petrikovskom-rajone-538146-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/petrykauski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazhar