Нягледзячы на выклікі, фінансавы сектар працуе ўстойліва. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні праўлення нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц у час Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БАНКІТ-2022», перадае [3] БелТА.
«Умовы, у якіх функцыянуе наша эканоміка і фінансавы сектар, пастаянна ўскладняюцца, асабліва ў бягучым годзе. У гэтым няпростым асяроддзі, нягледзячы на ўсе выклікі, фінансавы сектар забяспечвае бесперапыннае, бесперабойнае і надзейнае прадастаўленне фінансавых паслуг, захоўваецца яго ўстойлівая работа», — сказаў Дзмітрый Калечыц.
Ён адзначыў, што забяспечваецца бесперапыннасць функцыянавання ўсіх плацежных сістэм, у тым ліку рознічных. Паводле яго слоў, банкаўскі сектар стабільна падтрымлівае каэфіцыент даступнасці сваіх сістэм блізкім да 100 працэнтаў.
Актуальным пытаннем з’яўляюцца меры па пераадоленні наступстваў санкцыйных абмежаванняў у сферы банкаўскіх інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай бяспекі, падтрыманні бесперапыннасці функцыянавання інфармацыйных сістэм банкаўскага сектара. «У мэтах кансалідацыі намаганняў банкаўскай супольнасці у гэтай галіне пры Асацыяцыі беларускіх банкаў створаны профільныя камітэты. Мы бачым тут значны патэнцыял», — падкрэсліў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
«Плануем прадоўжыць узаемадзеянне з Канфедэрацыяй лічбавага бізнесу па абноўленых напрамках лічбавага развіцця. Наша асэнсаваная, сістэмная і паслядоўная сумесная работа павінна даць магчымасць процістаяць бягучым і новым выклікам, закласці фундаментальныя асновы для далейшай трансфармацыі нашага плацежнага рынку і фінансавага сектара», — дадаў Дзмітрый Калечыц.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/finansy
[3] https://www.belta.by/economics/view/natsbank-nesmotrja-na-vyzovy-finansovyj-sektor-rabotaet-ustojchivo-529893-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kalechyc
[7] https://zviazda.by/be/tags/bankit-2022