Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Самаркандзе напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС правёў двухбаковую сустрэчу з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, перадае [3] БелТА.
«Трэба трымацца разам, каб не проста выжыць, а заняць сваё месца пад сонцам», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён адзначыў, што фармат сустрэчы на палях саміту не дазваляе вельмі паглыбіцца ў пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Іранам. Але гэта магчымасць аб чым-небудзь папярэдне дамовіцца — сустрэчах, парадку дня, пагаварыць аб нейкіх сур’ёзных пытаннях. «Гэта вельмі важна. І ў гэтым ёсць магчымасць», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка абазначыў два вектары для міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Ірана: інтэнсіфікаваць адносіны і правесці іх рэвізію.
Паводле яго слоў, у бакоў ужо склаліся нядрэнныя адносіны, але іх трэба інтэнсіфікаваць: «Вызначыць тыя напрамкі, па якіх мы будзем выбудоўваць адносіны ў перспектыве паміж Іранам і Беларуссю. А для гэтага нашы спецыялісты, міністры, міністэрствы замежных спраў павінны правесці рэвізію тых пытанняў, па якіх мы спрабавалі некалі дамовіцца, па якіх мы працуем. Адкінуць тое, што ўжо ўстарэла. І пакінуць пытанні перспектыўнага характару, па якіх мы будзем рухаць нашы адносіны».
У 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Іранам склаў $33,3 млн (134,7 працэнта да ўзроўню 2020 года), экспарт — 14 млн (110,5 працэнта), імпарт — $19,3 млн (160,3 працэнта). У студзені-ліпені 2022 года тавараабарот вырас да $40,1 млн (219 працэнтаў да паказчыка аналагічнага перыяду 2021 года), экспарт- $28,3 млн (306,1 працэнта), імпарт — $11,8 млн (130,2 працэнта).
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-prodolzhil-seriju-dvustoronnih-vstrech-peregovorami-s-prezidentom-irana-ebrahimom-raisi-524002-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/shas
[6] https://zviazda.by/be/tags/iran