Тэмп прыросту захворвання COVID — 19 у два разы ніжэй, чым восенню мінулага года, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае [3] БелТА.
Па словах міністра, як і чакалася, некаторы рост захворвання ёсць, і гэта звязана ў тым ліку з умовамі надвор’я. «У гэты час заўсёды рост інфекцыйнага захворвання», — падкрэсліў ён.
«Цяпер невялікі рост існуе, але ён значна менш, чым летась. Мы працуем у зусім спакойным рэжыме», — сказаў Дзмітрый Піневіч.
Ён таксама заўважыў, што ў параўнанні з нагрузкай, якую адчувалі медыкі летам, цяпер яна, вядома, вышэйшая.
Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, прадстаўніцы БСЖ «Беллегпрама» вырашылі падтрымаць медыкаў, якія сутыкаюцца з рознымі інфекцыямі, у тым ліку каранавіруснай. Медыцынскім работнікам Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы г. Мінска былі перададзены сродкі індывідуальнай абароны.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://www.belta.by/society/view/pinevich-o-situatsii-s-covid-19-temp-prirosta-zabolevaemosti-v-2-raza-nizhe-chem-osenjju-proshlogo-goda-523612-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pinevich-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/zahvorvanne