Візіт Патрыярха Кірыла сімвалізуе адзінства праваслаўнай царквы ў Беларусі і Расіі, сказаў сёння журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, перадае [3] БелТА.
«Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла — вялікае свята не толькі для праваслаўных вернікаў, але і для ўсіх грамадзян нашай краіны. Яго візіт важны для беларускай і Рускай праваслаўнай царквы, паколькі сімвалізуе адзінства. Сімвалічна, што яго прыезд праходзіць напярэдадні святкавання 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях», — сказаў Аляксандр Румак.
Паводле яго слоў, Патрыярх Кірыл лёгка адгукнуўся на прапанову наведаць нашу краіну. «Адыграла ролю і тое, што мы разам адолелі пандэмію. Яго візіт сімвалізуе сёння адраджэнне спакойнага жыцця, калі можам спакойна рухацца наперад, гадаваць дзяцей», — звярнуў увагу ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://www.belta.by/society/view/rumak-vizit-patriarha-kirilla-simvoliziruet-edinstvo-pravoslavnoj-tserkvi-v-belarusi-i-rossii-505945-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-rumak-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/patryyarh-kiryl
[6] https://zviazda.by/be/tags/vizit-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaue
[8] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaunaya-carkva
[9] https://zviazda.by/be/tags/adzinstva