Падчас пяцідзённых агульнанацыянальных вакацый з нагоды Міжнароднага дня працы ў Кітаі было здзейснена каля 160 мільёнаў унутраных турыстычных паездак, што з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Паднябеснай на 30,2 працэнта менш, чым у мінулым годзе. Аб гэтым сведчыць апублікаваная сёння статыстыка Міністэрства культуры і турызму КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [2].
Паводле даных ведамства, даходы турыстычнай галіны за названы перыяд склалі 64,68 мільярда юаняў (каля 9,77 млрд. долараў ЗША). Гэта на 42,9 працэнта ніжэй за суму, выручаную ў 2021 годзе.
У гэтым годзе першамайскія святочныя канікулы працягваліся з 30 красавіка па 4 мая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/turystychnaya-galina
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/padarozhzhy