120-гадовая жыхарка турэцкай правінцыі Шырнак перамагла каранавірус. Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet Daily News, піша БЕЛТА [1].
Адзначаецца, што Меніка Энджу, якая пражывае ў адным з сёлаў Шырнакскага раёна, правяла ў правінцыйнай бальніцы 15 дзён. Урач, які лячыў доўгажыхарку, распавёў, што каля двух тыдняў таму ў пацыенткі з'явіліся скаргі на дыхавіцу і дыхальную недастатковасць, пасля станоўчага выніку тэсту на COVID-19 яна была дастаўлена ў бальніцу.
Пасля лячэння жанчына выпісалася з медустановы пад апладысменты персаналу. «Урачы і медсёстры вельмі добра паклапаціліся пра мяне», — сказала 120-гадовая Меника Энджу.
Адзначаецца, што ў жанчыны 12 дзяцей і больш за 100 унукаў і праўнукаў. 65-гадовая нявестка Менікі адзначае, што яе свякроў практычна ніколі не хварэе і вядзе здаровы лад жыцця. Сілкуецца доўгажыхарка пераважна арганічнымі прадуктамі, якія яе сям’я вырошчвае і вырабляе самастойна.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya