У Мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці працуе выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Івана Фяцісава, перадае [1] БЕЛТА.
Экспазіцыю, якая размясцілася ў дзвюх залах, складаюць прыкладна 70 работ Івана Фяцісава. Некаторыя ўзяты з фондаў абласнога краязнаўчага музея, але большасць раней нідзе не выстаўлялася. Гэта жывапісныя і графічныя карціны з прыватнай калекцыі, эцюды, эскізы, незавершаныя палотны, а таксама фатаграфіі і асабістыя рэчы майстра, прадастаўленыя дачкой брэсцкай мастачкай Настассяй Фяцісавай.
Іван Фяцісаў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, лірычныя пейзажы, спраектаваў і аформіў экспазіцыі шэрага музеяў Брэсцкай вобласці. Але перш за ўсё яго лічаць непераўзыдзеным партрэтыстам.
Мастак-франтавік, які нарадзіўся ў Разанскай губерні, у 1947 годзе прыехаў у Брэст і назаўсёды звязаў сваё жыццё з гэтым горадам, стаўшы адным з заснавальнікаў рэгіянальнага аддзялення Беларускага саюза мастакоў.
Выставу можна наведаць па 26 лістапада.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/vystava-pamjatsi-ivana-fjatsisava-adkrylasja-u-mastatskim-muzei-bresta-93228-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivan-fyacisau