У эфiры тэлеканала «Культура» на наступным тыднi пакажуць мастацкi фiльм, зняты па матывах твораў Мiхаiла Булгакава. А таксама зможам убачыць мiжнародны этнiчны фестываль «Музыка нашых сэрцаў».
Кiнастужка «Бег» (па творах класiка «Бег», «Белая гвардыя» i «Чорнае мора») — гэта першая экранiзацыя твораў пiсьменнiка ў СССР i ў свеце, якая сёлета святкуе 50-годдзе. Фiльм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Алавым, пераносiць гледачоў у 1920-ы, якi стаў апошнiм годам грамадзянскай вайны ў Крыме. Белыя палкi i тысячы бежанцаў пакiнулi радзiму з надзеяй пачаць новае жыццё за мяжой. Аднак эмiгранцкае жыццё аказваецца не ўсiм па сiлах... Не прапусцiце паказ 4 лiстапада ў сераду (1-я серыя) i 6 лiстапада ў пятнiцу (2-я серыя).
А ў суботу, 7 лiстапада, аўдыторыю запрашаюць даведацца пра традыцыi i культуру розных краiн, прадстаўнiкi якiх збяруцца на Мiжнародным этнiчным фестывалi «Музыка нашых сэрцаў». Пачуем выступленнi музычных калектываў з Беларусi, Арменii, Сербii, Iзраiля, Татарстана, Расii, сярод якiх Кубанскi казачы хор, «Беларускiя песняры», Iштар Алабiна i многiя iншыя артысты.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-bulgakau
[6] https://zviazda.by/be/tags/bulgakau-mihail