Тысячы ізраільцян 24 кастрычніка выйшлі на масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ізраільскі партал Israelinfo.
Хваля пратэстаў пракацілася па ўсім Ізраілі, найбольш маштабныя акцыі прайшлі ў Ерусаліме і Тэль-Авіве. У сталіцы дэманстранты збіраліся каля рэзідэнцыі прэм’ер-міністра, блакуючы тым самым дарожны рух на прымыкаючых вуліцах.
Як паведамляе ізраільскі «9 канал», дэманстрацыі на цэнтральных вуліцах Ерусаліма завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй. Сем чалавек затрыманыя за парушэнне грамадскага парадку і напад на паліцэйскіх.
Ужо 18-ы тыдзень мітынгоўцы ў Ізраілі працягваюць выказваць незадаволенасць тым, як прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху і яго кабінет спраўляюцца з крызіснай сітуацыяй, звязанай з COVID-19. Пратэстоўцы таксама абвінавачваюць Біньяміна Нетаньяху ў карупцыі і заклікаюць сысці ў адстаўку.
Раней у Ізраілі дзейнічалі абмежаванні на правядзенне пратэстных акцый падчас каранціну. Дазволеныя былі толькі невялікія дэманстрацыі з удзелам не больш за 20 чалавек на адлегласці не больш за аднаго кіламетра ад месца жыхарства.
З 18 кастрычніка ў Ізраілі пачаўся першы этап змякчэння уведзенага з 18 верасня і ўзмацненне жорсткасці да татальнага з 25 верасня карантыну. У краіне адноўлена работа дзіцячых садоў і дашкольных устаноў для дзяцей ва ўзросце да шасці гадоў; прадпрыемстваў, якія не маюць пастаянных наведвальнікаў. Таксама былі адменены абмежаванні на перамяшчэнне ў межах аднаго кіламетру ад месца жыхарства.
Канчаткова зняць жорсткія каранцінныя абмежаванні ў Ізраілі плануюць на працягу некалькіх тыдняў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/tysjachi-ljudej-vyshli-na-aktsii-protesta-v-izraile-412655-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pratest
[3] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus