Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў сёння падчас аператыўнай нарады даручыў не абмяжоўваць прадаўцоў і пакупнікоў кірмашоў датай 1 лістапада, паведамляе [1] Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
На думку кіраўніка сталіцы, калі на такі фармат гандлю ёсць попыт і калі дазволяць умовы надвор’я, кірмашы па выхадных у лістападзе неабходна працягнуць.
Такія мерапрыемствы праходзяць у сталіцы з 12 верасня. За гэты перыяд агульны таваразварот кірмашоў склаў амаль Br6 млн. У іх удзельнічалі каля 13 тыс. вытворцаў, у тым ліку фермерскія гаспадаркі і фізічныя асобы. Рэалізавана 3,4 тыс. т плодаагародніннай прадукцыі на агульную суму Br3,8 млн.
Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам I і II групы, гараджанам больш за 80 гадоў прапануюць бясплатную дастаўку пакупак на дом. У гэтай працы актыўна ўдзельнічаюць валанцёры БРСМ. Паслугай ужо скарысталіся больш за 1,5 тыс. чалавек.
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom/554
[2] https://zviazda.by/be/tags/kirmash