Сем чалавек атрымалі раненні ў выніку страляніны ў амерыканскім штаце Арызона. Сярод параненых чацвёра дзяцей, паведамляе РБК [1]
Страляніна адбылася ў пятніцу вечарам у горадзе Меса (штат Арызона) на паркоўцы, дзе стаялі фудтракі і сабраліся людзі. Невядомы распачаў страляніну з аўтамабіля. Адзін з працаўнікоў стрэліў у адказ, і машына схавалася. Матывы пакуль няясныя. Паліцыя шукае падазраванага.
Сярод параненых ёсць дзеці ва ўзросце аднаго года, шасці, дзевяці і 16 гадоў. Аднагадовае дзіця знаходзіцца ў крытычным стане. Астатнія атрымалі лёгкія і цяжкія раненні, аднак іх жыццю нічога не пагражае.
Превью: Global Look Press
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5f8be2339a7947853920f741?from=newsfeed
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha