«На ўзроўні кіраўніка дзяржавы, урада прыняты шэраг дакументаў, накіраваных на стымуляванне выкарыстання электратранспарту. Літаральна за два апошнія кварталы, другі і трэці, з моманту прыняцця стымулюючых мер колькасць электрамабіляў павялічылася ўдвая і перавысіла 1,2 тысячы. Міністэрствам энергетыкі зробленыя разлікі, што ў выпадку росту колькасці электрамабіляў у нашай краіне да 10 тысяч, аб'ём спажывання электрычнай энергіі складзе каля 80 млн кВт/г. Гэта даволі значная велічыня — нават крыху больш, чым аб'ём электраспажывання сярэднестатыстычным раёнам Беларусі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert