АВЕН. У пачатку тыдня вас могуць загрузіць звышурочнай работай, давядзецца напружыцца, але гэта спрыяльна адаб'ецца на фінансавым становішчы. У аўторак не варта спяшацца і праяўляць ініцыятыву ў справах: вашы задумы могуць палічыць ненадзейнымі і нават авантурнымі. У пятніцу сачыце за сваімі словамі і будзьце асцярожныя пры зносінах з калегамі на рабоце. У нядзелю могуць парадаваць і натхніць прыемныя навіны, якія датычацца сям'і.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні будзеце здольныя здзейсніць скачок у кар'еры. У панядзелак ці аўторак верагодныя адказныя перамовы і з'яўленне новых дзелавых партнёраў. Вы справядліва мяркуеце, што ўсяго можаце дамагчыся толькі ўласнымі намаганнямі. Не спадзявайцеся на памочнікаў і спонсараў. Яны небескарыслівыя. Ажыццявіць усе планы і задумы будзе не заўсёды проста, але, у прынцыпе, пры значнай мэтанакіраванасці і зацятасці, магчыма.
БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень парадуе новымі магчымасцямі, якія дазволяць павярнуць хаду падзей у патрэбным вам напрамку. Выяўляйце больш актыўнасці і творчай ініцыятывы на рабоце. Забудзьцеся, што такое лянота і стомленасць, менавіта зараз у вас атрымаецца рэалізаваць многія імкненні і задумы. У суботу не сядзіце дома, выбірайцеся ў госці і адпачывайце. Асабліва будуць радаваць зносіны з дзецьмі.
РАК. На гэтым тыдні сітуацыя, якая склалася, можа запатрабаваць ад вас большай актыўнасці, тады ёсць шанц дамагчыся поспеху як у асабістых справах, так і ў бізнесе. У сераду будзьце вельмі сумленныя і адкрытыя з сябрамі і членамі сям'і. У пятніцу зможаце праявіць сябе перад начальствам з найлепшага боку і павысіць свой аўтарытэт. У канцы тыдня вашы інтарэсы будуць накіраваныя ў бок творчасці.
ЛЕЎ. Самы час для таго, каб звярнуць пільную ўвагу на сферу асабістага жыцця. Калі вы самотныя, зарэгіструйцеся на сайце знаёмстваў і пашырце кола зносін. На рабоце з самага пачатку тыдня акуняцеся ў вір разнастайных спраў, вам удасца атрымаць каштоўную інфармацыю і заключыць выгадны кантракт. Чацвер можа аказацца самым напружаным днём тыдня як па колькасці спраў, так і па іх важнасці. У суботу давядзецца вырашаць бытавыя праблемы.
ДЗЕВА. У пачатку тыдня ёсць рызыка, што вашы планы ўвойдуць у супярэчнасць з планамі начальства. Што ж, не выключана, што прыйшоў час памяняць і начальніка, і работу. У сераду ўзгадайце прымаўку «Цікаўнасць загубіла кошку» і паспрабуйце не ўмешвацца ў чужыя справы. У нядзелю не мучце сябе хатнімі клопатамі, лепш знайдзіце час для адпачынку, палянуйцеся, паваляйцеся на канапе з кніжкай.
ШАЛІ. Нават вельмі славалюбівыя планы пачынаюць рэалізоўвацца, варта толькі паверыць у свае сілы. Але перш чым пагадзіцца на новую прывабную прапанову, адсуньце свае эмоцыі, дайце зялёную вуліцу логіцы. Ваша працаздольнасць можа проста ствараць цуды. Толькі не лічыце, што ўсе астатнія — гультаяватыя няўдачнікі. Вы ж не хочаце сапсаваць адносіны з калегамі і сябрамі? Паспрабуйце зрабіць прыемнае ўражанне ў любой кампаніі.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вас чакае поспех і дадатковы прыбытак. Асабістае жыццё будзе натхняць і цешыць, так што прысвяціце яму максімум часу і сіл, яно таго вартае. Чым больш вы падорыце клопату і пяшчоты каханаму чалавеку, тым больш атрымаеце ў адказ. І гэта натхніць вас на поспехі ва ўсіх галінах жыцця. Так што станьце бліжэй, пачніце жыць разам, зрабіце ці прыміце прапанову рукі і сэрца. Зоркі кажуць, што вы знайшлі сапраўднае каханне, паспрабуйце яго не страціць.
СТРАЛЕЦ. Варта скласці план дзеянняў і арыентавацца па ім, інакш патонеце ў шматлікіх справах і клопатах. У панядзелак праявіце разумную асцярожнасць, не расказвайце пра асабістае і не выдавайце чужых сакрэтаў. У пятніцу давядзіце пачатую справу да канца, вынік будзе варты выдаткаваных высілкаў. У канцы тыдня адчуеце павышэнне жыццёвага тонусу, а невялікія замінкі ў справах застануцца ў мінулым. Варта аддаць увагу сям'і, дзецям і бацькам.
КАЗЯРОГ. Можа дадацца папяровай работы, што ж, справаздачы пісаць таксама трэба. У панядзелак і аўторак будзе шмат сустрэч і тэлефонных званкоў. Зможаце стаць пасярэднікам у важнай справе. Пятніца — прыдатны час для рамонту і пакупак, звязаных з бытавымі пытаннямі. У суботу паспрабуйце не прымаць неабдуманых рашэнняў, прыслухоўвайцеся да голасу інтуіцыі. Арганізуйце сустрэчу з сябрамі.
ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні на лёгкі поспех разлічваць не даводзіцца, падрыхтуйцеся да нуднай, руціннай работы. У аўторак пажадана не прызначаць дзелавых сустрэч — вялікая верагоднасць апынуцца падманутымі. У чацвер вас могуць ацаніць па заслугах і павысіць на пасадзе. Можа ўзнікнуць сітуацыя, калі давядзецца адказваць не толькі за сябе, але і за іншых. Паспрабуйце ні з кім сябе не параўноўваць і не зайздросціць чужым поспехам.
РЫБЫ. Вы цяпер цалкам спакойныя, у вас добры настрой. Атрымлівайце асалоду ад жыцця, прыемных знаёмстваў, зносін. Калі гэта не пра вас, значыць, вы занадта шмат працуеце, трэба было б збавіць абароты. Не забывайце пра дом і назапашаныя хатнія справы. Пажадана больш часу і ўвагі аддаваць дзецям. У выхадныя паездка да родных або ў невялікае падарожжа ўзбагаціць вас уражаннямі і падыме настрой.
Прэв’ю: cosmo.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen