Дарагiя суайчыннiцы!
Ад усёй душы вiншую вас з Днём мацi.
Самая святая мiсiя на Зямлi — мацярынства. Гэта вялiкае шчасце — дарыць жыццё i бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвiг, якi жанчына здзяйсняе з велiзарнай любоўю, цярплiвасцю i пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям.
Высокая i адказная роля мацi ў захаваннi спрадвечных традыцый. З сем'яў, у якiх бацькi вучаць
сваiм прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленнi, ганарыцца гiсторыяй i дасягненнямi краiны, паважаць нацыянальную культуру i любiць родную зямлю, фармiруецца духоўна моцны незалежны народ.
Асаблiвыя словы ўдзячнасцi ў гэты дзень — шматдзетным мацi. Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гiсторыя, i мы з упэўненасцю глядзiм у будучыню Беларусi. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць найлепшыя ўмовы для жанчын, якiя гадуюць дзяцей i актыўна рэалiзуюць сябе ў сацыяльнай i прафесiйнай сферах.
Нашы дарагiя мамы! Прымiце нiзкi паклон за вашы працу, клопат i бясконцую мацярынскую любоў.
Жадаю вам i вашым блiзкiм здароўя, шчасця i дабрабыту.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Прэв’ю: nastol.com.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-maci
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka